15 студзеня 2013 (серада) адбудзецца першая з цыкла лекцый "Навука па-за сабой", арганізаванага ГА "МАЦ "Фіальта" - лекцыя "Некалькі словаў аб фундаментальнай навуцы і Вялікім Андронным калайдэры". На гэтай лекцыі Антон Гліністы раскажа пра фундамэнтальную навуку і Вялікі Адронны калайдэр. Антон Гліністы займаецца аналізам дадзеных з Вялікага Адроннага калайдэра ў Нацыянальным цэнтры фізікі часціц і высокіх энергій БДУ, таксама выкладае фізіку і астраномію ў БДУ. Лекцыя адбудзецца 15 студзеня ў 19.00 у ГА "МАЦ "Фіальта" (вул. Мяснікова, 35). Уваход вольны. ----- "Навука па-за сабой" - гэта прастора для атрымання ведаў па-за сцен школ, універсітэтаў, лабараторый і офісаў, гэта цікавыя тэмы і даступная мова, дыскусіі і нефармальныя размовы с экспертамі. Эксперты "Навукі па-за сабой" - людзі, якія валодаюць ведамі і досведам у розных навуках (тэхнічных, прыродазнаўчых, гуманітарных)- падзеляцца базавымі ведамі ў сваёй навуцы, раскрыюць прафесійныя сакрэты, раскажуць пра адкрыцці і тэндэнцыі.